РУС БЕЛ ENG

Тыдзень

26.02.2024

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 

           Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. 

          Гучна, весела, прывітальна, цікава і пазнавальна з 19 па 23 лютага 2024 года ў нашай школе прайшоў  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

          План Тыдня ўключаў наступныя мерапрыемствы: iнтэлектуальна – пазнавальная гульня «Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!», гульня “Ці ведаеш ты родную мову?”, моўны фэст “Скарбы беларускай мовы”, акцыя “Размаўляй са мной    па - беларуску”, настольная гульня  “Вышыванка – культурная спадчына Беларусі”, рэспубліканскі конкурс “Буслік 2024”, iнтэлектуальная гульня “Я ведаю”, iнтэрактыўная гульня “Беларусь у маім сэрцы”.

          Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. 

          Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

          Размаўляце на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляйце, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!